Чыноўнікі лічаць, што скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады заўчасна

Чыноўнікі лічаць, што скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады заўчасна

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі лічыць, што скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады ў кватэрах беларусаў заўчасна. Пытанне, якое турбуе людзей, па-ранейшаму знаходзіцца ў стадыі "прапрацоўкі". Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства Генадзь Аксціловіч, інфармуе сайт sb.by. Чыноўнік падкрэсліў, што сёлета 2-тыднёвыя тэрміны адключэння не парушаліся. Гэты час патрэбны для падрыхтоўкі сістэмы да працы ў асенне-зімовы перыяд.

Цікава, што роўна год таму, 16 жніўня 2017-га, Генадзь Аксціловіч таксама выказваўся на гэтую тэму. Чыноўнік сказаў, што скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады “немэтазгодна”. Пры гэтым прызнаваў, што “тэарэтычная магчымасць” для гэтага ёсць. Тым больш што былі факты адключэння гарачай вады толькі на 5-7 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі