Чыноўнікі прыдумалі, як панізіць кошты на цукар у Беларусі

Чыноўнікі прыдумалі, як панізіць кошты на цукар у Беларусі

Бонусы за прасоўванне сацыяльна значных тавараў прапаноўваюць забараніць у Беларусі. Адпаведны праект указа прапанаваны на грамадскае абмеркаванне на Праўным форуме Беларусі.

У праекце ўказа прапаноўваецца забараніць для пастаўшчыкоў сацыяльна значных тавараў прадастаўленне любых відаў узнагароджання за прасоўванне гэтых тавараў у выпадку дзяржаўнага цэнавага рэгулявання.

За парушэнне забароны прапануецца ўвесці штрафы — ад 20 да 40 базавых велічыняў для індывідуальных прадпрымальнікаў і ад 40 да 80 базавых для юрыдычных асоб (1 базавая велічыня цяпер складае 27 рублёў).

Такія меры прапаноўвае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У абгрунтаванне дакумента яго распрацоўшчыкі звяртаюць увагу на сітуацыю ў цукровай галіне. Па іх словах, узнагароды за прасоўванне цукру не дапамагаюць захаванню даходнасці цукровых вытворцаў і павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннага цукру.

На думку чыноўнікаў МАРГ, забарона на бонусы за прасоўванне сацыяльна значных тавараў дапаможа знізіць гранічныя мінімальныя цэны на цукар на ўнутраным рынку.

Нагадаем, што МАРГ сваёй жа пастановай усталяваў гранічныя мінімальныя кошты на цукар у Беларусі. Гэта рабілася дзеля абароны беларускага рынку ад больш таннага расійскага цукру.

Заўвагі і прапановы наконт праекта ўказу можна выказаць на Праўным форуме з 21 лютага па 2 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі