Ці будзе кандыдат Лукашэнка ладзіць агітацыйны мітынг на Бангалоры?
Кандыдаты ў прэзідэнты пачалі праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі і апублічваць свае праграмы. Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка хоць і адмовіўся ад сваёй часткі выступаў у СМІ ў межах выбарчай кампаніі і тэледэбатаў, але не адмовіўся ад сустрэч з выбаршчыкамі. Праўда, на такія сустрэчы кандыдат Лукашэнка ездзіць не сам — на іх ездзяць яго давераныя асобы.
Ці будуць кандыдат Лукашэнка альбо яго давераныя асобы ладзіць выбарчыя мітынгі-пікеты ў месцах, вызначаных для гэтага мясцовымі ўладамі? Ці выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі давераных асоб кандыдата Лукашэнкі? Ці вядомы ўжо змест перадвыбарчай праграмы кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі і якія яе галоўныя тэзісы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.