Ці чакаюць беларускіх вытворцаў на заходніх рынках і ў ЗША?
На мінулым тыдні дэлегацыя Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва наведвала ЗША, дзе паўдзельнічала ў рабоце Форуму па біятэхналогіях, медыцыне, ІТ.
Наколькі паспяховым быў візіт прадстаўнікоў беларускага бізнесу і прамысловасці ў ЗША і ці чакаюць нас там з нашымі таварамі і прапановамі? Ці выказваюць замежныя інвестары цікавасць да супрацы з беларусамі і ў Беларусі? Ці можа заходні кірунак і ў прыватнасці ЗША пераадолець скіраванасць на расійскі рынак? Як беларускія прадпрымальнікі ставяцца да перспектывы паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі і магчымасці ўвядзення адзінай валюты?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.