Ці дадуць рады Каардынацыйнай радзе яе новаабраныя кіраўніцы — эфір

Стася Гліннік і Анжаліка Мельнікава

Стася Гліннік і Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Днямі Каардынацыйная рада нарэшце знайшла час і паміж спрэчкамі і разборкамі былі (са спрэчкамі і разборкамі) абраныя спікерка і віцэ-спікерка КР. Крытыкі адразу ўбачылі ў такім выбары доказы таго, што Каардынацыйная рада паступова, але няўмольна падпарадкоўваецца Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету. Пры тым, што “апазіцыйныя” фракцыі нават не выстаўлялі сваіх кандыдатаў на гэтыя “пасады”.

Чаму пагадзіліся ўзваліць на сябе функцыі кіраўнічак КР і чыё гэта было рашэнне — іх ці фракцый? Ці сапраўды з іх дапамогай КР будзе падпарадкаваная Офісу і АПК і ці няма ў іх абранні “канфлікту інтарэсаў”? Якія галоўныя задачы ставяць перад сабой, ці бачаць магчымасці для дасягнення пастаўленых мэтаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікерка Каардынацыйнай рады, прадстаўніца фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду”, каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава і віцэ-спікерка КР, прадстаўніца фракцыі “Еўрапейскі выбар”, асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай Стася Гліннік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі