Ці дапамогуць перапоўненыя СІЗА выратаваць эканоміку Беларусі?
Эканаміста Дзмітрыя Крука затрымалі 29 лістапада проста ў краме і асудзілі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. На тое, што ў краме ніякіх масавых мерапрыемстваў не праходзіла, суддзя ніякай увагі не звярнуў.
Выпадковасць або тое, што Дзмітрый Крук — сябра Каардынацыйнай рады, стала прычынай яго затрымання? Чым запомніліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту? Ці можна стан “папраўчых” устаноў лічыць адлюстраваннем стану беларускай эканомікі? Адказвае старшы навуковы супрацоўніка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Дзмітрый Крук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.