Ці гатовыя дамы-інтэрнаты супрацьстаяць каранавірусу?
У перыяд пандэміі і рэжыму самаізаляцыі больш за ўсё пакутуюць самыя слабыя і ўразлівыя грамадзяне, якія залежаць ад іншых людзей. У нашай краіне гэта людзі з інваліднасцю, якія жывуць у дамах-інтэрнатах. З пачатку эпідэміі ва ўсіх установах аб'яўлены каранцін. Было прынята рашэнне аб пераводзе супрацоўнікаў гэтых устаноў у рэжым абсервацыі, гэта значыць з сённяшняга дня яны працуюць двухтыднёвымі вахтамі, кругласутачна і неадлучна знаходзячыся на сваіх рабочых месцах. Гэтыя людзі цяпер маюць вострую патрэбу ў спецыялізаваных сродках аховы. І ёсць тыя, хто робіць усё магчымае, каб дапамагчы супрацоўнікам дамоў-інтэрнатаў у гэтай складанай сітуацыі.
Якая сёння сітуацыя з захворваннямі і забеспячэннем неабходнымі сродкамі аховы ў дамах-інтэрнатах? Ці толькі ў медычных і ахоўных сродках ёсць там патрэба? Ці адгукаюцца людзі на заклік дапамагчы гэтым установам і людзям, што там жывуць і працуюць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць валанцёры гуманітарнай ініцыятывы дапамогі інтэрнатам Таццяна Герасімава і Аляксей Тарасевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.