Ці можна з’ехаць з краіны і не згубіць сябе на чужыне?
Часцяком, з’ехаўшы на чужыну, нашы суайчыннікі ў імкнені як хутчэй інтэгравацца ў новым асяроддзі забываюцца на матчыну мову і традыцыі продкаў. Але бывае і наадварот: на чужыне беларусы рупліва захоўваюць ўсё, што ім нагадвае пра далёкую радзіму. Прыклад – сябры Іркуцкага Беларускага цэнтра “Крывічы”.
Як з’ехаўшы з радзімы не згубіць сябе на чужыне? За кошт чаго існуе Беларускі цэнтр “Крывічы”? Як расійскія ўлады ставяцца да дзейнасці беларускай меншасці? Ці ёсць падтрымка з радзімы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Іркуцкага Беларускага клуба “Крывічы” Алег Рудакоў.
У студыі Еўрарадыё - кіраўнік Іркуцкага Беларускага клуба “Крывічы” Алег Рудакоў.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.