Ці рэальна адстаяць свае правы ў сучаснай Беларусі?
З 1 кастрычніка па новых тарыфах пачнуць лічыць ацяпленне і газ тым, хто трапіў у спісы так званых дармаедаў, складзеныя ў адпаведнасці са змененым Дэкрэтам № 3. Канчатковай адмены якога не атрымалася дамагчыся ні акцыямі пратэсту, ні скаргамі, складзенымі праваабаронцамі. Што, на думку апошніх, сведчыць пра вялікія праблемы з магчымасцю ў грамадзян адстаяць свае правы.
Ці магчыма дабіцца выключэння са “спіса дармаедаў”? Ці з’яўляюцца розныя тарыфы для грамадзян Беларусі парушэннем іх правоў? Як прафсаюзы ацэньваюць праўкі, унесеныя ў Працоўны кодэкс?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра савета прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Андрэй Стрыжак і праваабаронца Леанід Судаленка.