Ці сапраўды Беларусь пастаўляе каменны вугаль у Польшчу з ДНР?
Апошнім часам Беларусь актыўна імпартуе каменны вугаль. Па дадзеных Белстата, якія прааналізавалі журналісты партала naviny.by, калі у 2012-м нам завозілі 414 тысяч тон вугалю, то ў 2017 ужо 754 тоны. Пры гэтым асабліва каменны вугаль нам не патрэбны, бо танны расійскі газ для Беларусі больш выгадны, а на цэментных заводах такі вугаль ужо не выкарыстоўваюць. То бок з Беларусі карысны выкапень фактычна ідзе толькі на экспарт.
Напрыклад, летась Беларусь паставіла ў Польшчу 163 тысячы тон вугалю. Гэта ў 6 разоў больш, чым у 2016 годзе. А сёлета гэтая лічба можа істотна вырасці.
Аднак эксперты ад энергетыкі сцвярджаюць, што ў Польшчу праз Беларусь трапляе вугаль з так званых ДНР і ЛНР. Як такое можа адбыцца і наколькі легальна пакупаць вугаль з акупаваных тэрыторый, Еўрарадыё паразмаўляла з рэдактарам польскага выдання “Gazeta Prawna” Міхалам Патоцкім.