Ці стане 2020-ы — годам жанчын у палітыцы?

Ці стане 2020-ы — годам жанчын у палітыцы?

У 2020 годзе беларусаў чакае чарговае палітычнае выпрабаванне — прэзідэнцкія выбары. Першай нечаканасцю будучай выбарчай кампаніі стала рашэнне Аляксандра Лукашэнкі... пазмагацца яшчэ раз за прэзідэнцкую пасаду! Як казаў адзін легендарны дзеяч беларускай палітыкі, ніколі такога не было, і вось ізноў! Але магчыма, беларускае грамадства чакае яшчэ большы палітычны шок — вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты адразу некалькіх жанчын-палітыкаў. 


Ці варта чакаць ад жанчын кандыдацкай актыўнасці на выбарах 2020 года? Ці вытрымае такі ўзровень палітызацыі беларускае грамадства? Ці здольныя беларусы прыняць у якасці прэзідэнта жанчыну і на якіх умовах?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня грамадскай кампаніі "Гавары праўду" экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі