Ці ўратуе беларуская электрычнасць адносіны Кіева і Мінска?
Узаемаадносіны паміж Украінай і Беларуссю апошнім часам хоць і даволі напружаныя, але і варожымі іх назваць нельга. З аднаго боку, Кіеў далучыўся да еўрапейскіх санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў, але з другога — набывае ў нас электрычнасць, гандаль не перарываецца, а ад сустрэч з прадстаўнікамі офіса Ціханоўскай Кіеў адмаўляецца.
Якую ролю ва ўзаемаадносінах Мінска і Кіева адыгрывае эканоміка? Ці бачаць украінцы пагрозу ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ўкраінскі сацыёлаг і эксперт па камунікацыях Дзмітрый Грамакоў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.