Ці ўратуе "перасоўванне партаў" беларускую адукацыю?
Міністэрства адукацыі апублікавала на сваім сайце праект "Прыкладных этычных правілаў педагагічных работнікаў". Заклікаўшы ўсіх зацікаўленых і неабыякавых да іх абмеркавання. Пры тым што шараговыя настаўнікі і выкладчыкі з большым задавальненнем абмеркавалі б з чыноўнікамі ад адукацыі зусім іншыя пытанні. Да прыкладу, пытанне заробкаў, якія апошнія месяцы зніжаюцца.
Што не так з праектам "прыкладных этычных правілаў" і ці патрэбныя яны сёння? Што адбываецца з заробкамі настаўнікаў і ў самой сістэме беларускай адукацыі? Якая будучыня чакае беларускую адукацыю, калі стаўленне да яе не зменіцца ў лепшы бок?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае настаўніца, пісьменніца Ганна Севярынец.
Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".