Ці возьмуць удзел у беларускіх выбарах “зялёныя чалавечкі” Пуціна?

Ці возьмуць удзел у беларускіх выбарах “зялёныя чалавечкі” Пуціна?

Па статыстыцы захворванняў Расія абышла Кітай і займае ў гэтым спісе другое месца. А Беларусь у гэтым графіку на 26 месцы. Што не замінае расійскім СМІ і тэлеграм-каналам у адзін голас крычаць пра тое, што з распаўсюдам каранавіруса не спраўляюцца медыкі і ўлады... Беларусі! Што “рускія сваіх не кідаюць” і, адпаведна, “спасти Белоруссию может только Россия”. Як? Вельмі проста: “6 дадатковых абласцей у складзе Расіі выратуюць 9 мільёнаў чалавек”.


Ці трэба сур’ёзна ўспрымаць антыбеларускія закіды ў расійскіх медыя? Ці магчымы ў Беларусі паўтор “крымскага сцэнара”? Як Крэмль выкарыстоўвае сітуацыю з пандэміяй каранавіруса для прасоўвання сваіх інтарэсаў у свеце і ў Беларусі ў прыватнасці? Як гэтым інфармацыйным атакам супрацьстаяць?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі Марыя Аўдзеева і эксперт міжнароднай ініцыятывы iSANS Улад Кобец.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі