Ці ёсць у Беларусі дармаеды і ці хоча дзяржава ім дапамагчы?
З 1 снежня кожны беларус можа даведацца, ці трапіў ён у так званую “базу дармаедаў” і ці будзе ў наступным годзе на 100% аплачваць камунальныя паслугі. І такіх “дармаедаў” у нашай краіне, паводле падлікаў чыноўнікаў, каля 500 тысяч.
Чаму дзяржава так і не адмовілася ад ідэі падзяліць беларусаў на “дармаедаў” і ўсіх астатніх? Ці дапаможа стварэнне такой базы працаўладкаваць усіх, хто вымушана не ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных трат? Ці магчыма дапамагчы тым, хто ў трапіў ў “дармаедскую базу”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і сустаршыня кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.
У студыі Еўрарадыё - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і сустаршыня кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.