Ці ёсць жыццё пасля ПАНИ ХИДЫ? (відэа, гук)
Аршанскі гурт ПАНИ ХИДА зноў на сцэне! Пад назвай Cola-Manola Есаул,
Турок і Віня адыгралі канцэрт у мінскім паб-клубе “Графіці”. “Мы змянілі назву з камерцыйных пазіцый: гурт ПАНИ ХИДА на свяце “Дажынкі” гучыць не вельмі. І патыхае як правакацыя, — кажа Есаул Панкратаў. — Да таго ж, прайшоў пэўны перыяд. З гурта, які быў у самым пачатку, засталося зусім нямнога музыкаў, і ў людзей вельмі змянілася стаўленне да жыцця і да ўсяго. Многіх мы згубілі”.
13 гадоў таму ПАНИ ХИДА была адным з галоўных гуртоў Беларусі. На “Рок-каранацыі’97” песня “Таниц” і кліп “Слёзы на соснах” атрымалі рок-кароны. Гурт шумеў ў хіт-парадах і адкрываў “Славянскі базар у Віцебску”. Праўда, пад іншай назвай — “Паненка Хіда”.
“Мы заўжды трымаліся польскіх каранёў, — тлумачыць Есаул паходжанне новай назвы гурта. — У нас з гітарыстам нават адзін час былі раманы з дзяўчатамі польскай нацыянальнасці. А ў 1980-х была такая знакамітая песня — Cola-Manola. Так што польскіх каранёў мы не губляем”.
Лёс ПАНИ ХИДЫ склаўся трагічна. Застаўшыся ў Оршы, да якой хвалі сталічнай папулярнасці не дакатвалі, у 1999 годзе музыкі паціху страцілі імпэт да творчасці. Збылося прароцтва, змешчанае ў апошніх радках самай кранальнай песні гурта “Слёзы на соснах”:
“Нас не продали, нас не хотели покупать.
Все это знали, только боялись рассказать.
Мир неспокойный нам угрожает, ну и пусть.
После веселья нас ублажит маркиза Грусть”.
Праблемныя адносіны са сталіцай засталіся “Коле-маноле” ў спадчыну. Пад Барысавам зламаўся бусік, на якім музыкі ехалі з Оршы на канцэрт у “Графіці”. Давялося выклікаць “запасны” транспарт, але наступная бяда: недзе ва Ўруччы хлопцы заблукалі... І ў выніку спазніліся гадзінкі на паўтары.
“Колькі там людзей?” — пытаўся Есаул Панкратаў па тэлефоне ў аднаго з мінскіх адэптаў ПАНИ ХИДЫ. “Чалавек 10... Разам з музыкамі!” — адказваў той. Музыкі з бабруйскага гурта “Астения” ў гэты час рабілі аршанцам невыразны разагрэў.
Есаул Панкратаў: “Правінцыя б’е наводліў. Усе пытанні вырашаліся толькі ў Мінску, усе канцэрты і г.д. Гэта вельмі парыла... Мы ўжо рыхтаваліся да пераезду ў Расію, але лёс унёс свае карэктывы. Мы ўсе апладатварыліся, далі патомства, набылі дамы, трывала аселі — і вось, вырашылі зноў...”
Развітальны акорд ПАНИ ХИДЫ — кавер на песню "Enjoy the Silence", запісаны для праекта Personal Depeche. На складанку трэк так і не трапіў. Як, дарэчы, і версія "Enjoy the Silence" ад гурта “КРАМА”. Ну не шанцуе гэтай песні, і ўсё! Затое некалькі гадоў таму за неапублікаваны кавер аршанскаму гурту падзякаваў Марцін Гор:
Есаул Панкратаў: “У сярэдзіне 2000-х, калі мы вар’яцелі без музыкі, нам Марцін Гор прыслаў паведамленне і падзякаваў за гэты кавер. А яго выкарыстала толькі адна віцебская радыёстанцыя. У ратацыю ўзялі на нейкую гумарыстычную праграму. Ды так усё і заглухла”.
Стылістыка ПАНИ ХИДЫ — сумныя роздумы пра жыццё-быццё з усмешкай на вуснах — арганічна ўліліся ў новы трэнд. Падчас канцэрту ў “Графіці” адрозніць старыя песні ад новых было немагчыма. Розніца заўважная толькі ў студыйным гучанні. І розніца вялікая: Cola-Manola гучыць халодна і жорстка.
Што ж да канцэрту, дык гэта быў якраз той выпадак, калі ніякімі фотаздымкамі не перадасі таго, што адбывалася на сцэне. Бо музыкі папросту былі там. Не скакалі. Не падалі. Не разбівалі гітар аб комбікі. Проста рабілі музыку.
Навучаныя горкім досведам, хлопцы з Cola-Manola планаў на прасоўванне ў Беларусі не будуюць.Старым тут не месца... Пасля выступу ў “Графіці” Есаул вядзе свой эскадрон у санкт-пецярбургскі байкерскі клуб Night Hunters. І далей — штурмаваць Расію.