Ці закране расійскі наступ на Данбасе Беларусь — стрым з Усавым
Акупацыйныя расійскія войскі распачалі новы маштабны наступ на ўсходзе Украіны. Навучаны папярэднім досведам, калі абяцаў, што разам “з дзядзем Вовам” перамогуць Украіну за 3-4 дні, Лукашэнка ніяк гэты наступ не каментуе. І пакуль не вядома, якую ролю будзе адыгрываць Беларусь у гэтай новай фазе расійскага нападу на Украіну.
Ці вернецца да Лукашэнкі яго ваяўнічая і “пераможная” антыўкраінская рыторыка? Як могуць быць задзейнічаныя беларускае войска і беларуская тэрыторыя падчас расійскага наступу на Данбас? Наколькі рэальнае стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.