Ці здолее “банкір-рыначнік” Румас павысіць дабрабыт беларусаў?
На чале беларускага ўрада Аляксандр Лукашэнка паставіў “рыначніка” Сяргея Румаса. Які да нядаўняга часу ўзначальваў “Банк развіцця”. Новае кіраўніцтва ўрада атрымала загад не толькі завяршыць мадэрнізацыю Аршанскага раёна, але і павысіць узровень дабрабыту беларусаў.
Ці варта спадзявацца, што новапрызначаны прэм’ер здолее выканаць даўняе абяцанне кіраўніка Беларусі і ўзняць сярэдні заробак па краіне да 500 долараў? Ці дапаможа яму ў гэтым вопыт кіравання “Банкам развіцця”? Наколькі незалежным і самастойным будзе новае кіраўніцтва ўрада ў прыняцці рашэнняў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў аналітык Альпары Вадзім Іосуб.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.