Ці здолее Сяргей Румас выканаць усё, што наабяцаў парламенту?
5 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пры адным голасе супраць далі згоду на прызначэнне Сяргея Румаса прэм’ер-міністрам Беларусі. Выступаючы перад парламентарыямі, “прэтэндэнт” на пасаду кіраўніка ўрада распавядаў пра планы Саўміна па лібералізацыю беларускай эканомікі, правядзенне рэформ, павышэнне ўзроўню жыцця…
Чаму, нягледзячы на гэта, прадстаўніца Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Палаце прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прагаласавала супраць кандыдатуры Сяргея Румаса? Ці зможа абноўлены ўрад сапраўды правесці рэформы ў эканоміцы і ці не будуць яны касметычнымі? Ці ўдасца абноўленаму Саўміну вырашыць усе праблемныя пытанні, што назапасіліся ва ўзаемаадносінах з Расіяй? Якія асноўныя выклікі стаяць перад камандай Румаса?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і эканаміст Яраслаў Раманчук.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.