Ці здольны “Сход” стаць альтэрнатывай Усебеларускаму сходу?
Каго і як абіраюць дэлегатамі на Усебеларускі сход? Што там будзе абмяркоўвацца? Ці маюць права гэтыя так званыя дэлегаты прымаць хоць нейкія рашэнні? Да запланаванага на 11–12 лютага аналага з’езда ЦК КПСС шмат пытанняў. Не маючы на іх адказу і каб нешта супрацьпаставіць уладнаму сходу, была запушчана альтэрнатыўная ініцыятыва “Сход”.
Ці варта звяртаць увагу на Усебеларускі сход і ці можа ён прымаць нейкія рашэнні? Як беларускае грамадства можа перашкодзіць запланаванай уладамі канстытуцыйнай рэформе і ці дапаможа ў гэтым альтэрнатыўны “Сход”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Андрэй Ягораў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.