Ці здольныя дзяржСМІ абараніць Беларусь ад стрэлаў у спіну?

Ці здольныя дзяржСМІ абараніць Беларусь ад стрэлаў у спіну?

На нарадзе з кіраўнікамі асноўных дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка абурыўся малой колькасцю ў іх уласнага кантэнту і няздольнасцю простымі словамі даносіць пазіцыю ўлады. І гэта ў той час, калі "мы знаходзімся ў тым становішчы, што нам і ад саюзнікаў дастаецца, і ад сапернікаў ці ворагаў"! Тэрмінова выправіць сітуацыю і перахапіць ініцыятыву ў замежных інфармацыйных снайпераў, што "прастрэльваюць Беларусь з усіх бакоў", загадаў кіраўнік Беларусі.

Ці дастаткова загаду кіраўніка краіны, каб дзяржаўныя СМІ актывізаваліся і перахапілі ініцыятыву на інфармацыйным полі? Што перашкаджала ім да атрымання загаду канкураваць за "спажыўца" і ствараць свой кантэнт? Ці дастаткова для перамогі павялічыць фінансаванне дзяржСМІ з бюджэту?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і выканаўчы дырэктар Baltic Internet Policy Initiative Міхаіл Дарашэвіч

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі