Ціханоўская 18 сакавіка выступіць са зваротам да беларусаў

Ціханоўская 18 сакавіка выступіць са зваротам да беларусаў

Святлана Ціханоўская 18 сакавіка а 12-й гадзіне выступіць са зваротам да беларусаў. "Я сем месяцаў працавала, каб зрабіць гэтую заяву", — так яна анансуе свой выступ. Відавочна, што зварот важны, ён адбываецца за тыдзень да Дня Волі, калі чакаецца актывізацыя пратэстаў у Беларусі.

Святлане Ціханоўскай 38 гадоў. Яна ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года пасля таго, як быў арыштаваны яе муж Сяргей Ціханоўскі (яго не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах). Ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі, прызнаны палітвязнем. Ціханоўская стала сімвалам пратэстаў лета-восені мінулага года супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Яе прымусілі выехаць за мяжу, яна жыве з дзецьмі ў Літве.

Святлана Ціханоўская сёння — лідар беларускіх дэмакратычных сіл, яе прымаюць на Захадзе, яе жорстка крытыкуе дзяржаўная прапаганда ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі