Ціханоўская — аб зняцці санкцый на калій: Пуцін і Лукашэнка атрымаюць перадышку
Святлана Ціханоўская лічыць няслушнай ідэю зняць санкцыі на беларускі калій у абмен на “калідор” для ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю Беларусі. Ліст са сваёй пазіцыяй яна накіравала генеральнаму сакратару ААН, прэзідэнту ЗША і старшыні Савета ЕС.
Яна піша, што адмена санкцый прынясе Пуціну і Лукашэнку фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі. Гэта ўмацуе перакананасць, што гвалт акупляецца і прывядзе да новых рэпрэсій у Беларусі і большай агрэсіі ва Украіне.
На думку Ціханоўскай, расійская блакада ўкраінскіх партоў павінна быць неадкладна знятая, каб забяспечыць бяспечны і бесперабойны доступ ўкраінскага збожжа на сусветныя рынкі. Трэба рашуча прымусіць Расію да гэтага варыянту.
Замест таго, каб здымаць санкцыі з Лукашэнкі, яна прапануе іх узмацніць, пашырыць іх межы і палепшыць іх выкананне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.