Ціханоўская мусіць вярнуцца ў Беларусь — гэта дасць новы імпульс пратэстам
На дыялог з беларускім грамадствам, а тым больш з Каардынацыйнай радай, беларускія ўлады не пойдуць. І спробы еўрапейскіх лідараў схіліць Аляксандра Лукашэнку да пачатку такога дыялогу не будуць мець выніку.
Наблізіць змены ў Беларусі здольныя не сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўнікамі краін ЕС, а яе вяртанне на радзіму. Так разважае былы начальнік аналітычна-прагнознага аддзела МЗС Беларусі Павел Мацукевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.