Ціханоўская павіншавала з Днём Перамогі: "гэта не свята пра "можам паўтарыць"
Святлана Ціханоўская / Yourube.com
Святлана Ціханоўская з нагоды Дня Перамогі звярнулася да суграмадзян з віншаваннем. Яна адзначыла, што "гэта не свята пра"можам паўтарыць". Гэта гісторыя пра "ніколі зноў".
Са слоў Ціханоўскай, зараз ёсць тыя, хто маніпулюе гістарычнай трагедыяй цэлага народа, каб ачарніць цяперашніх змагароў за незалежнасць:
"Ёсць тыя, хто выкарыстоўвае ў прапагандзе герояў, якія змагаліся за нашу свабоду 76 гадоў таму. Ёсць тыя, хто гатовы выдаткаваць амаль мільён рублёў на салюты і канцэрты, але нічога не падарыць ветэранам да іх свята (і спешна пачынае выплачваць кампенсацыі, толькі калі беларусы самі ўжо пачалі збіраць сродкі ветэранам)".
Ціханоўская ўпэўненая, што беларусы выйдуць з дому, ушануюць памяць тых, каго з намі ўжо няма, запусцяць салюты, ускладуць кветкі і прынясуць свечы на магілы герояў.
"Бо калі б іх галасы сапраўды чулі ўсе гэтыя гады-хіба даведаліся б іх унукі, як раняць аскепкі светлашумавых гранат", — адзначыла яна.
Святлана Ціханоўская пажадала ўсім беларусам сустрэць агульны Дзень Перамогі "як мага хутчэй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.