Ціханоўская правяла ўзнагароджанне Знакам каманднага гонару

Ціханоўская правяла ўзнагароджанне Знакам каманднага гонару

Святлана Ціханоўская правяла ў будынку Нацыянальнага музея Літвы ўзнагароджанне Знакам каманднага гонару. Яго атрымалі беларускія і літоўскія археолагі, якія знайшлі парэшткі герояў паўстання 1863-1864 гадоў, а сярод іх і Кастуся Каліноўскага. Мерапрыемства было прымеркавана па чарговых угодкаў пачатку вызваленчага паўстання.

У сваёй прамове Ціханоўская нагадала пра важную падзею — перапахаванне ў 2019-м у Вільні парэшткаў Каліноўскага і іншых паўстанцаў. У ім паўдзельнічалі тысячы беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

"На жаль, зараз для беларусаў словы "ізалятар", "турма" і "камера" — не гісторыя, а цяжкая сучаснасць, — кажа Святлана Ціханоўская. — У нас ёсць новыя ахвяры і новыя героі. Але я ўпэўненая, што вельмі хутка кожны з нашых герояў будзе на свабодзе, а кожны са злачынцаў атрымае пакаранне паводле закону".

Ціханоўская паабяцала, што на Акрэсціна, на Валадарцы, у турме Жодзіна, дзе цяпер знаходзяцца пратэстоўцы, палітвязні, будуць створаны музеі. Такія, якія цяпер дзейнічаюць у той жа Літве.

Ціханоўская правяла ўзнагароджанне Знакам каманднага гонару
Гэты і наступныя здымкі — @tsikhanouskaya
Ціханоўская правяла ўзнагароджанне Знакам каманднага гонару
Ціханоўская правяла ўзнагароджанне Знакам каманднага гонару

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі