Ціханоўская паразважала пра тое, што будзе пасля смерці Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Святлана Ціханоўская паразважала пра тое, што будзе ў Беларусі пасля смерці Аляксандра Лукашэнкі. "Адразу пасля святкавання для нашай краіны надыдзе цяжкі час, — мяркуе палітык. — Калі ўсёй нацыі трэба будзе сур'ёзна напружыцца, каб пачаць адбудоўваць усё тое, што было разбурана за гэтыя гады, а галоўнае — не дапусціць прыходу іншага дыктатара або расійскага стаўленіка, і захаваць незалежнасць".

Ціханоўская прагназуе, што пасля смерці Лукашэнкі ва ўладзе ў РБ "пачнецца самая сапраўдная барацьба". "Калі яго не стане, увесь уплыў гэтай "эліты" будзе мізэрным, а амбіцыі велізарнымі, — працягвае выкладаць сваё бачанне палітык. — Сёння ў іх яшчэ ёсць магчымасць сказаць, што гэта Лукашэнка вінаваты ў рэпрэсіях, смерцях і незаконным захопе ўлады. Але потым гэтай магчымасці ўжо не будзе".

Святлана Ціханоўская лічыць, што "палітычны крызіс і нарастаючы раскол у краіне" можа быць вырашаны праз перамовы і прызначэнне новых выбараў. Яна абяцае апублікаваць публічную версію "стратэгіі пераходнага перыяду", якую распрацавалі дэмсілы, але яшчэ не закончылі абмяркоўваць.

"Я хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў і беларусаў і сказаць: я гатовая браць на сябе адказнасць і быць вашым голасам у гэты цяжкі час, каб правесці сумленныя выбары і не дапусціць хаос і прыход да ўлады новага дыктатара", — заявіла Ціханоўская.

Разважанні пра тое, што будзе адбывацца пасля смерці Аляксандра Лукашэнкі, актывізаваліся пасля падзей 9 траўня. 68-гадовы Лукашэнка падчас візіту ў Маскву прадэманстраваў цяперашні стан здароўя — самастойна не змог прайсці некалькі соцень метраў. У Мінску ж ён не змог прачытаць прамову да Дня Перамогі і даручыў гэта зрабіць міністру абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі