Ціханоўская перасцерагла Расію ад уварвання ў Беларусь

Святлана Ціханоўская / flickr.com/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / flickr.com/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская перасцерагла расійскія ўлады ад спробы акупацыі Беларусі, перадае DW.

"Калі з Лукашэнкам нешта здарыцца, гэта абавязкова справакуе палітычны крызіс. І калі Пуцін паспрабуе ўмяшацца або акупаваць краіну, ён сутыкнецца з супрацівам", — заявіла лідарка беларускай апазіцыі ў інтэрв'ю выданням групы Redaktionsnetzwerk Deutschland.

Раней Ціханоўская ўжо каментавала чуткі пра пагаршэнне здароўя Лукашэнкі і заявіла, што трэба "быць добра падрыхтаванымі да любога сцэнара, каб накіраваць Беларусь па шляху да дэмакратыі і прадухіліць умяшанне Расіі".

Падчас масавых пратэстаў 2020 года, як пісалі СМІ, Пуцін падрыхтаваў часткі Расгвардыі і перадыслакаваў яе да мяжы з Беларуссю. Але тады ўмяшання расійскіх сілавікоў у беларускі палітычны канфлікт не адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі