Ціханоўская пракаментавала чуткі пра здароўе Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская пракаментавала доўгую адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі і чуткі пра яго здароўе.

"Ходзіць шмат чутак пра здароўе дыктатара Лукашэнкі. Для нас гэта азначае толькі адно: мы мусім быць добра падрыхтаваныя да любога сцэнара, каб накіраваць Беларусь па шляху да дэмакратыі і прадухіліць умяшанне Расіі",напісала палітык у сваім акаўнце ў Твітары.

Таксама яна адзначыла, што прыхільнікам палітычных пераменаў у Беларусі трэба, каб міжнародная супольнасць дзейнічала праактыўна і хутка.

Лукашэнка не з'яўляўся ў публічнай прасторы з 9 траўня. Некалькі дзён ходзяць чуткі пра ягонае нездароўе. Павел Латушка заявіў, быццам у Лукашэнкі дыягназавалі інфекцыйна-алергічны міякардыт.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі