Павел Латушка назваў дыягназ Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка на парадзе 9 траўня ў Маскве / kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка на парадзе 9 траўня ў Маскве / kremlin.ru

У Аляксандра Лукашэнкі — моцная вірусная інфекцыя, заявіў прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка. Ён спаслаўся на звесткі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, не раскрываючы іх крыніцы.

У сваім звароце палітык паведаміў: "Па некаторых звестках, якія паступаюць у НАУ, у Лукашэнкі інфекцыйна-алергічны міякардыт".

Інфекцыйна-алергічны міякардыт — гэта запаленчае паражэнне сардэчнай мышцы ў адказ на інфекцыю. У сімптомах гэтага захворвання называюць дыхавіцу, недамаганне, сэрцабіццё, болі ў сэрцы, умераныя болі ў суставах.

Дэпутат расійскай Дзярждумы Канстанцін Затулін 14 траўня паведаміў журналістам, што Лукашэнка хварэе. Ён заявіў, што ведае дыягназ, але гэта не кавід.

Афіцыйных паведамленняў пра стан здароўя Лукашэнкі дагэтуль няма. Ягоны выступ на Дні сцяга, герба і гімна Беларусі ў нядзелю зачытваў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі