Ціханоўская расказала, як тэхналогіі ШІ могуць дапамагчы дэмакратыі

Ціханоўская на форуме ў Парыжы

Ціханоўская на форуме ў Парыжы / прэс-служба Ціханоўскай

Тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) могуць істотна дапамагчы дэмакратычнаму руху. Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла на Саміце штучнага інтэлекту і дэмакратыі ў Парыжы.

Міжнародны форум праходзіць пад патранажам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. У яго рамках сусветныя лідары і эксперты абмяркоўваюць уплыў штучнага інтэлекту на палітыку і грамадства. Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі "AI and Democracy", паведамляе яе прэс-служба.

Лідарка беларускіх дэмсілаў адзначыла, што аўтарытарны рэжым у нашай краіне выкарыстоўвае ШІ для кантролю і рэпрэсіяў.

Яна прапанавала пяць варыянтаў дапамогі з боку ШІ на шляху да дэмакратыі.

1. Абмежаванне доступу для дыктатарскіх рэжымаў: "Забараніце кантэнт рэжыму на вашых платформах: мы павінны быць упэўненыя, што вашыя платформы не будуць ужывацца для прапаганды рэжыму".

2. Інструменты для абароны грамадзян ад кантролю рэпрэсіўных рэжымаў: "Беларусам неабходныя тэхналогіі, якія дапамогуць абыходзіць цэнзуру і захоўваць ананімнасць. КДБ сочыць за кожным, таму нам патрэбныя бяспечныя каналы сувязі, VPN-сэрвісы і сістэмы праверкі фактаў".

3. Адукацыя: "Такія гіганты, як Google, Amazon ці Microsoft, маглі б рабіць навучанні ў вобласці ШІ праз грамадзянскія і сацыяльныя праекты".

4. Падтрымка беларускай мовы: "Акупацыйная палітыка Расіі накіравана на русіфікацыю Беларусі, і тэхналагічныя платформы не заўсёды падтрымліваюць беларускую мову. А гэта нашая сакрэтная зброя, і яна павінна жыць".

5. Значныя сімвалічныя крокі: "Калі рускі сегмент Вікіпедыі афіцыйна змяніў "Белоруссия" на "Беларусь", гэта стала моцнай маральнай падтрымкай беларусаў і нашай незалежнасці".

Ціханоўская расказала, як тэхналогіі ШІ могуць дапамагчы дэмакратыі
Ціханоўская на форуме ў Парыжы / прэс-служба Ціханоўскай
Ціханоўская расказала, як тэхналогіі ШІ могуць дапамагчы дэмакратыі
Ціханоўская на форуме ў Парыжы / прэс-служба Ціханоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.