Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Канады
Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо / t.me/tsikhanouskaya
Напрыканцы візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо. Як паведамляе яе прэс-служба, Ціханоўская заявіла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці і таму важная "кансалідаваная стратэгія па Беларусі краін Вялікай сямёркі". Таксама яна прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару і перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца за Украіну.
Як вядома, напярэдадні Канада анансавала новыя санкцыі супраць Беларусі.
"Канада падтрымлівае лідара беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую і дэмакратычны рух у Беларусі", — напісаў Трудо ў Facebook.
I was very glad to meet Belarusians from Ottawa, Montreal, Toronto & Vancouver yesterday. In Canada, we have the fifth-largest Belarusian diaspora in the world. Since 2020, they continuously conduct solidarity rallies, promote our culture & donate to political prisoners. pic.twitter.com/DCdoggrgpe
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) November 23, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.