Цімашэнка: Сумленнасць выбараў знішчана і створаны ўмовы для фальсіфікацый
Ва Ўкраіне працягваецца сумная традыцыя ўнясення зменаў выбарчага заканадаўства паміж двума турамі прэзідэнцкіх выбараў.
У сувязі з гэтым кандыдат у прэзідэнты Юлія Цімашэнка звярнулася з заклікам да сусветнай супольнасці адрэагаваць на прынятыя Вярхоўнай радай змены да закону пра выбары прэзідэнта Ўкраіны, у адпаведнасці з якімі прапануецца адмяніць норму аб парытэтнасці фармавання складаў выбарчых камісій прадстаўнікамі двух кандыдатаў.
Акрамя таго, зараз, згодна з законам, для прыняцця рашэння выбарчым камісіям не абавязковы кворум у колькасці 2/3 членаў камісій. Такія заканадаўчыя ініцыятывы Партыі рэгіёнаў падтрымалі яшчэ дзве фракцыі ў парламенце — фракцыя камуністаў і частка фракцыі "Наша Украіна — Народная самаабарона", яка кантралюецца дзеючым прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам.
Юлія Цімашэнка: "У парламенце з'явіўся той закон, супраць якога Юшчанка змагаўся, калі быў кандыдатам у прэзідэнты і дзеля чаго праводзіўся трэці тур. Сёння ўсе камісіі знішчаны. Знішчана сумленнасць выбараў і створаны ўсе падставы для фальсіфікацый".
У той жа час, нягледзячы на гэта, Юлія Цімашэнка ўсё ж такі заявіла, што якраз Юшчанка зараз застаецца адзінай надзеяй на блакаванне набыцця юрыдычнай сілы гэтых заканадаўчых ініцыятыў. Яна звярнулася да Віктара Юшчанкі з заклікам заблакаваць прыняты закон. У адваротным выпадку, яна будзе лічыць дзеючага кіраўніка дзяржавы "саўдзельнікам працэсу разбурэння сумленных выбараў".