COVID-19 у Беларусі: +845 новых выпадкаў заражэння і 4 смерці за суткі

Каранавірус у Беларусі / sb.by
Каранавірус у Беларусі / sb.by

У Беларусі на 25 кастрычніка зарэгістравана 92 тысячы 823 чалавека (+845 за суткі) са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 мільёна 372 тысяч 445 тэстаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі ад яе наступстваў памерлі 957 пацыентаў (+4 за суткі). Ачунялі і выпісаныя 83 тысячы 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што сітуацыя з каранавірусам у краіне "абсалютна кантралюемая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі