COVID-19 у Беларусі: 977 новых выпадкаў і 5 смерцяў за суткі
Медыцынская работніца падчас другой хвалі пандэміі / Reuters
У Беларусі за апошнія суткі зафіксавана 977 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе Мінздароўя. Усяго з пачатку пандэміі захварэла 99 459 чалавек, памерла 985 пацыентаў (+5 за апошнія 24 гадзіны), паправілася 87188 хворых, зроблена 2 522 817 тэстаў.
Ужо некалькі дзён запар прырост захворвання складае крыху менш за 1000. У папярэднія дні ўлады заяўлялі пра 983, 984, 970 новых выпадках кароанавірусу.
Калі ласка, не забывайце насіць маскі, мыць рукі і карыстацца сродкамі дэзінфекцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.