COVID-19 у Беларусі будуць лячыць традыцыйнай кітайскай медыцынай

COVID-19 у Беларусі будуць лячыць традыцыйнай кітайскай медыцынай

Каранавірус у Беларусі плануюць лячыць сродкамі традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ). Правінцыя Ганьсу ўжо адправіла ў нашу краіну восем тысяч каробак з грануляваным лекавым прэпаратам, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Дырэктар бальніцы традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу Чжан Чжымін кажа, што гэтыя лекі адыгралі ўнікальную ролю ў лячэнні пацыентаў з COVID-19 і значна знізілі частату цяжкага і крытычнага стану ў пацыентаў.

Паведамляецца, што правінцы Ганьсу — гэта буйная база па вытворчасці прадукцыі ТКМ. Яна мае доўгую гісторыю вырошчвання зёлак, якія выкарыстоўваюцца ў кітайскай медыцыне.

Пры гэтым беларускія лекары звяртаюць увагу, што большая частка прэпаратаў і методык ТКМ не праходзіць клінічныя выпрабаванні па міжнародных стандартах і мае нізкія ўзроўні доказнасці. Аднак у Кітаі і шэрагу іншых краін ТКМ ужываюць абсалютна афіцыйна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі