COVID-19 у Беларусі: колькасць новых выпадкаў трэці дзень запар — ніжэй 400
Беларускія медыкі
Па стане на 28 чэрвеня ў Беларусі пацверджаныя 61475 выпадкаў COVID-19. +380 выпадкі за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі трэці дзень запар застаецца ніжэй за 400.
Паводле статыстычных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ачунялі і выпісаныя са шпіталяў 45027 пацыентаў (+901). Памерла 383 пацыента з пацверджаным COVID-19 (+6 за суткі).
Калі верыць Міністэрству аховы здароўя, у Беларусі за дзень праведзена 19920 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Усяго з пачатку пандэміі было праведзена 979800 тэстаў на COVID-19.
Нам па-ранейшаму не паведамляюць, колькі тэстаў планава і па патрабаванні праведзена лекарам і супрацоўнікам праваахоўных органаў, колькі — паўторна, пацыентам з пацьвердзіць COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.