COVID-19 як пагроза беларускай дзяржаўнасці — усё так страшна?

COVID-19 як пагроза беларускай дзяржаўнасці — усё так страшна?

Пандэмія каранавіруса нясе пагрозу беларускай дзяржаўнасці. З такім папярэджаннем публічна выступіў дырэктар Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман. Па яго словах, спалучэнне каранавіруснага і эканамічнага крызісаў можа стаць трагічным для Беларусі. У тым выпадку, калі ўлады і апазіцыя наробяць памылак.


Якія канкрэтна пагрозы дзяржаўнасці паўстаюць перад Беларуссю? Няўжо беларуская апазіцыя здольная нарабіць такіх памылак, якія паставяць пад пагрозу ажно саму беларускую дзяржаўнасць? Ці магчымы дыялог у беларускім грамадстве, калі ўлада і праўладныя сілы да нацыянальна арыентаванай часткі грамадства ставяцца выключна пагардліва і з пыхай? Ці не падвышае градус панікі Прэйгерман сваімі публічнымі перасцярогамі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і палітычны аналітык Юрый Дракахруст.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі