ЦРУ ўпершыню афіцыйна прызнала сваю ролю ў дзяржаўным перавароце

Дакументы, у якіх амерыканская спецслужба робіць гэтае прызнанне, распаўсюдзіла ў панядзелак у Вашынгтоне няўрадавая арганізацыя "Архіў нацыянальнай бяспекі". Адзначаецца, што пра ўдзел ЗША і Вялікабрытаніі ў перавароце ў Іране было вядома і раней, але цяпер гэта афіцыйна пацверджана. Паводле дакументаў, ЦРУ дапамагло спланаваць і здзейсніць змену ўлады ў азіяцкай краіне.



РІА "Новости" інфармуе, што была абнародаваная напісаная яшчэ ў 1970-я гады для ўнутранага карыстання ЦРУ гістарычная праца "Бітва за Іран". Пад ціскам грамадскасці яе рассакрэцілі ў 1981-м, аднак ЦРУ зрабіла купюры і ўсе згадкі пра пераварот 1953 года зніклі. Цяпер жа праца абнародаваная цалкам.



Падставай для дзяржаўнага перавароту ў Іране 60 гадоў таму стала нацыяналізацыя нафтавых кампаній, якая нанесла страты інтарэсам ЗША і Вялікабрытаніі. У выніку прэм'ер Масадык быў арыштаваны і тры гады прасядзеў у турме, а пасля заставаўся пад хатнім арыштам да сваёй смерці ў 1967 годзе.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі