Cтудэнтаў, якія пагалілі галовы ў падтрымку палітвязняў, выклікалі ў пракуратуру
Студэнтаў Полацкага ўніверсітэта, якія пагалілі галовы ў падтрымку беларускіх палітвязняў, выклікалі ў пракуратуру. Іх папярэдзілі пра адказнасць за заклікі ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Упершыню студэнты, адлічаныя з розных ВНУ за ўдзел у пратэстах, пагалілі галовы ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў пачатку лютага. Іх акцыя атрымала назву "На што ты здольны дзеля мары". У ёй паўдзельнічалі хлопцы і дзяўчаты з розных ВНУ нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.