Curiosity зрабіў панараму дзюнаў Марса (фота)
NASA апублікавала панараму закамянелых пяшчаных дзюнаў Марса. Яна была зроблена ў канцы жніўня ў наваколлі гары Шарп з дапамогай камеры марсахода Curiosity, які ўжо два гады працуе на чырвонай планеце. Панараму "сабралі" з дзясяткаў асобных здымкаў.
Адзначаецца, што вышыня гары Шарп складае каля 5 км. Яна знаходзіцца ў кратары Гейл.
Фота: NASA.