ЦВК адрэагавала на парушэнні закону, выяўленыя карэспандэнтам Еўрарадыё

Цэнтравыбаркам адказаў лістом на скаргу праваабаронца Валянціна Стэфановіча. Юрыст спасылаўся на выяўлены журналістам Еўрарадыё дакумент "Графік удзелу ў пікеце пляцоўка каля рынка "Серабранка" ад 14.10.2010 г."
Дакумент, нагадаем, быў падпісаны начальнікам аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы Упраўлення адукацыі Ленінскага раёна Мінска А.Н. Насковай. У ім была просьба да кіраўнікоў навучальных установаў "забяспечыць удзел маладых, ініцыятыўных супрацоўнікаў" у пікеце на пляцоўцы ля мінскага рынка "Серабранка" і графік дзяжурстваў. Як адзначае сайт "Вясна", праваабаронца палічыў, што гэтыя факты з’яўляюцца недапушчальным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Пагатоў, што кіраўніком ініцыятыўнай групы апошняга з’яўляецца міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пагадзілася, што парушэнне закону было, але яно было нязначным. Таму ЦВК "звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінску з просьбай разгледзець пытанне аб прыцягненні А.Н. Насковай да дысцыплінарнай адказнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі