ЦВК: Ці гаспадарлівы кандыдат у дэпутаты - пакажуць яго даходы
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік лічыць, што заробак кандыдата ў дэпутаты характарызуе яго як добрага альбо дрэннага гаспадара. І лічыць такую інфармацыю карыснай для выбаршчыка. Заўзяты кандыдат у дэпутаты Алесь Міхалевіч сам ніколі не звяртае ўвагі на даходы, калі прымае рашэнне за каго галасаваць. А дэпутатка Марыя Худая несхільная давяраць дэкларацыям.
Нагадаем, што Цэнтрвыбаркам Беларусi прыняў пастанову, у якой тлумачыць парадак дэкларавання маёмасці і даходаў кандыдатамі ў дэпутаты. Цяпер інфармаваць выбаршчыкаў пра даходы кандыдатаў будуць акруговыя камісіі.
Сакратар Цэнтаравыбаркаму Мікалай Лазавік расказаў Еўрарадыё, чаму ён лічыць такую ідэю слушнай. Па яго словах, калі чалавек добры гаспадар у сябе дома, то будзе добрым гаспадаром і ў агульнадзяржаўным маштабе:
“Па тым, наколькі ён змог забяспечыць сваю сям’ю, наколькі моцную здолеў пабудаваць уласную гаспадарку, па ўсім гэтым выбаршчык зможа судзіць на колькі ён зможа ў агульнадзяржаўным маштабе быць ашчадным гаспадаром.
Калі ў кандыдыта ёсць вялікія прыбыткі і ён плаціць з іх падаткі, калі яму няма чаго хаваць, то сапраўды гэта яго характарызуе як граматнага гаспадара, які разбіраецца ў эканоміцы. І гэта нават можа быць плюсам пры выбранні яго дэпутатам у Палату прадстаўнікоў”.
Дэпутатка Марыя Худая саму ідэю таксама лічыць добрай, але кажа, што рэальныя даходы кандыдаты могуць і схаваць:
“Тут па-рознаму можна разважаць. З аднаго боку, калі ведаеш як чалавек працуе і дзе працуе, калі ён паказвае рэальныя даходы, то гэта добра. Але з іншага боку, ён можа схаваць даходы, а жыць можа ў 10 разоў лепш, чым той, хто шмат зарабляе. Значыць ёсць іншыя крыніцы...”
На выбар “прафесійнага” кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча даходы кандыдатаў ніяк не паўплываюць:
“Людзям цікава такая інфармацыя не толькі пра кандыдатаў у дэпутаты, ім цікава гэта нават пра сваіх суседзяў. Людзі любяць падлічваць грошы ў чужой кішэні.
Але на мой погляд, іншая справа, што ў нашай сітуацыі гэтая лічба часта проста не адпавядае рэчаіснасці. Таму, напрыклад, калі я буду прымаць рашэнне за каго галасаваць, абсалютна не буду звяртаць увагі на даходы людзей”.
У дэкларацыі кандыдату неабходна будзе указаць даход, атрыманы з 1 студзеня па 31 снежня 2007 года, а таксама маёмасць на праве ўласнасцi. Дэкларацыі будуць правярацца акруговымi камiсiямi, падатковымі органамі, дзяржаўнымі агенцтвамі па рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi і ДАI.
Праверка будзе ісці тры дні. Яна павiнна быць завершана не пазней як 24 верасня 2008 года.
Цікава, што датэрміновае галасаванне пачынаецца 23 верасня. За дзень да таго як скончыцца праверка. Яшчэ да пачатку выбараў можа стаць зразумела, хто з кандыдатаў “праходзіць”. І калі ён будзе непажаданы для ўладаў, з’яўляецца просты спосаб зняць яго за парушэнні. Як гэта было на мінулых выбарах. Расказвае Алесь Міхалевіч:
“У нашай сітуацыі, указанне памылковых звестак у дэкларацыі з’яўляецца падставай для зняцця кандыдата. Гэта праблема. Калі, напрыклад, на мінулых выбарах прафесар Хадыка не ўказаў ганарар у 20 тысяч беларускіх рублёў, і яго за гэта не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты”.
Фота: СТВ