ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч

У Цэнтрвыбаркаме 20 ліпеня праходзіць пасяджэнне па рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Замест Лідзіі Ярмошынай, якая вылецела ў Вену на канферэнцыю АБСЕ, на пасяджэнні старшынюе сябра Цэнтрвыбаркама Вадзім Іпатаў.

Як паведамляе з пасяджэння журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук, ЦВК зарэгістраваў групу Таццяны Караткевіч. Праўда, ні яна сама, ні кіраўнік яе штаба Андрэй Дзмітрыеў трапіць на пасяджэнне не змаглі, бо з ахвочых прысутнічаць утварыліся вялікія чэргі.

Не зарэгістравалі групу Андрэя Канаўца. Паводле беларускага заканадаўства, прэтэндэнт павінен 10 гадоў перад выбарамі пражываць на тэрыторыі Беларусі. Аднак Канавец адбываў 2,5 года пакаранне ў Расіі, дзе быў асуджаны — гэта стала перашкодай для рэгістрацыі групы.

Таксама Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў групу палітвязня Мікалая Статкевіча.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі