Цягнік у Варшаву за два гады падаражэў на 37 еўра (інфаграфіка)

Квіток туды-назад з Мінска да Масквы каштуе 154 еўра, купэйны вагон — 146 еўра, плацкарт трохі таннейшы — 76 еўра ў два бакі.

Нядаўна ў Вільню пачаў хадзіць новы цягнік і лятаць самалёт. Па часе выходзіць амаль аднолькава. Кошт на самалёт спачатку абвяшчалі неверагодны — 111 еўра ў два бакі. Цяпер знізілі да 81 еўра. Больш зніжаць пакуль не плануюць. Але ёсць тарыф выхаднога дня, кажуць у "Белавія".

"Існуе тарыф выхаднога дня (62 еўра туды-назад), ён дзейнічае калі ляцець у пятніцу, суботу, нядзелю і панядзелак раніцай. Зніжаць тарыф па буднім дням пакуль не плануецца".

А вось праезд на цягніку падаражэў — самы танны квіток на лаве для трох чалавек каштуе 22 еўра (туды-назад), самы дарагі сядзячы — 44 еўра. Тут пакуль самалёт у два разы даражэйшы.

Квіток на цягнік Мінск — Варшава за мінулы год падаражэў на 7 еўра, кажуць Еўрарадыё ў Беларускай чыгунцы і спасылаюцца на… польскі бок.

"Тарыф фармуецца на падставе пагаднення Усход-Захад, там прапісаныя тарыфы, і да гэтых тарыфаў кожны бок усталёўвае свае каэфіцыенты. На гэта падаражэнне мог паўплываць польскі бок".

Тарыфы на міжнародныя перавозкі разлічваюцца ў еўра. Паводле падлікаў Еўрарадыё, за два гады кошт квітка вырас на 18,5 еўра. Цяпер паездка ў Варшаву з Мінска на цягніку стала даражэйшая на 37 еўра. У студзені 2012 года квіток у два бакі каштаваў 110 еўра (паводле курсу Нацбанка), у студзені 2014 года ён каштуе 147 еўра.

Пры гэтым квіток на самалёт Мінск — Варшава ў два бакі можна набыць за 123,6 еўра. А калі пашанцуе, можна знайсці спецыяльную прапанову за 113,6 еўра ў два бакі. Калі попыт на квіткі ў Варшаву будзе расці, адзначаюць у "Белавія", частату рэйсаў могуць павялічыць.

У Вільню ляцець самалётам не вельмі зручна. Спачатку дарога да мінскага аэрапорта займае каля гадзіны, сам пералёт прыблізна столькі ж. Па часе атрымоўваецца амаль як на цягніку. Цягнік у Варшаву едзе ўсю ноч. Самалёт ляціць каля гадзіны. Нават з улікам дарогі ў аэрапорт гэта хутчэй і танней!

Затое на чыгунцы выгадна ездзіць у Кіеў. Цягнік да ўкраінскай сталіцы каштуе 108 еўра купэ і 61 еўра плацкарт у два бакі. Самалёт даражэйшы — 176 еўра.

Кошты ў еўра. Паездка ў два бакі. Паездка на аўто разлічвалася з расходам паліва 7 літраў на 100 км, уключаны кошт "зялёнай карты": у ЕС — 30 еўра, у Расію — 10 еўра, ва Украіну — 5 еўра на 15 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі