Цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі сышоў з рэек у Казахстане
Чыгуначная аварыя ў Казахстане
На чыгуначнай станцыі Дастык у Казахстане з рэек сышоў цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Здарэнне адбылося 17 красавіка.
Пры гэтым вагоны ўрэзаліся ў лакаматыў, які стаяў на суседняй каляіне. Былі пашкоджаныя некаторыя элементы станцыйнай інфраструктуры.
Папярэдняй прычынай аварыі называюць перавод стрэлкі пад цягніком ці няспраўнасць самога стрэлачнага пераводу.
Аварыя паўплывала на чыгуначную сувязь паміж Казахстанам і Кітаем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.