Цяпер махляры падманваюць беларусаў і ў Instagram
Цяпер махляры падманваюць беларусаў і ў Instagram / pixabay.com
Махляры дабраліся і да Instagram. З пачатку года беларусы больш за 700 разоў пераводзілі грошы за абраныя ў сацсетцы тавары, але ім нічога не прыходзіла. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.
Схема падмана вельмі простая: махляры робяць несапраўдныя старонкі па продажы тэхнікі, мэблі, адзення, размяшчаюць здымкі, знойдзенныя ў інтэрнэце, і “ствараюць бачнасць вядзення буйнога бізнесу”.
Людзі не аналізуюць інфармацыю на такіх старонках і робяць перадаплату за абраную рэч. Некаторыя нават цалкам аплочваюць. Потым прадавец перастае выходзіць на сувязь, выдаляе ўсю інфармацыю. І толькі тады карыстальнікі сацсеткі разумеюць, што іх падманулі.
"Нядаўна буйных сум пазбавіліся дзве жанчыны, якія знайшлі старонку з нібыта выгаднымі прапановамі аб продажы дзіцячых вазкоў і зрабілі перадаплату. Пацярпелыя прызнаюць: пра хітрыкі ашуканцаў не раз чулі ад праваахоўнікаў, праблема шырока асвятляецца і ў СМІ. Аднак, са слоў ахвяр, імкненне здзейсніць удалую пакупку ў шэрагу выпадкаў бярэ верх", — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.