Цяпер ужо дакладна здымаем шапкі — надвор’е на бліжэйшыя дні
Вясна / pixabay
Больш ніякага мокрага снегу — цяпер у Беларусь ідзе сапраўдная вясна. Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор’е ў бліжэйшыя дні.
У нядзелю, 13 красавіка, будзе воблачна, але амаль без ападкаў. Толькі месцамі на паўднёвым усходзе пройдзе дождж. Мінімальная тэмпература паветра ўначы -4..+2°С, затое днём слупок тэрмометра падымецца да +10..+15°С.
У панядзелак, 14 красавіка, таксама воблачна, але без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы -2..+4°С, днём +12..+18°С.
А наступны тыдзень пачнецца невялікім дажджом для жыхароў усходніх раёнаў. Днём, 15 красавіка, месцамі нават магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +1..+7°С, а днём ад +10°..+18°С. Цяплей за ўсё будзе на захадзе Беларусі.