"Цярпенню прыходзіць канец" — Байдэн абавязаў урад прышчапіцца ад COVID-19

Джо Байдэн / Reuters
Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў новы антыкавідны план. Пра некаторыя падрабязнасці гэтага плана ён распавёў напярэдадні ў Белым доме, паведамляе ТАСС.

Галоўная мэта — вакцынаваць максімальную колькасць амерыканцаў і актывізаваць "барацьбу з тымі, хто блакуе" меры па абароне здароўя насельніцтва. Байдэн асобна звярнуўся да тых, хто адмаўляецца рабіць прышчэпкі.

"Мы былі цярплівыя, але нашаму цярпенню прыходзіць канец. І ваша адмова дорага абышлася ўсім нам", — заявіў ён.

Паводле яго слоў, амаль 80 мільёнаў амерыканцаў да гэтага часу не прышчэплены (гэта чвэрць насельніцтва краіны). І ён не разумее, чаго чакаюць гэтыя людзі.

"Мы зрабілі вакцынацыю бясплатнай, бяспечнай і зручнай. Вакцына адобрана Кіраваннем па пытаннях якасці прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Больш за 200 мільёнаў амерыканцаў увялі хоць бы адну дозу вакцыны", — сказаў Байдэн.

Новы антыкавідны план прадугледжвае абавязковую вакцынацыю ўсіх без выключэння служачых федэральнага ўрада ЗША і яго падрадчыкаў. Байдэн папярэдзіў, што падпіша спецыяльны ўказ на гэты конт.

Улады ЗША таксама загадалі амерыканскім кампаніям са штатам больш за 100 чалавек патрабаваць ад сваіх супрацоўнікаў, каб тыя зрабілі прышчэпкі.

Акрамя таго ў два разы павялічваюцца штрафы за адмову насіць маскі ў грамадскім транспарце. Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць з 10 верасня. Для тых, хто парушыў іх у першы раз, штраф складзе ад 500 да 1 тысячы долараў. Пры паўторным парушэнні сума павялічваецца да 3 тысяч долараў. Нормы распаўсюджваюцца на ўсе віды грамадскага транспарту — ад самалётаў да аўтобусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі