Цяжарная, што перакулілася ў машыне каля Полацку, нарадзіла здаровае дзіця

Мы паведамлялі аб тым, што падчас навагодніх святаў недалёка ад Полацку здарылася аўтамабільная аварыя, падчас якой пацярпела жанчына, якая мела 37-тыднёвую цяжарнасць. Яе везлі ў лякарню, калі ад сутыкнення з сустрэчнай машынай “Хуткая дапамога” вылецела з дарогі і перакулілася.  Цяжарную з траўмамі даставілі ў полацкую лякарню, а неўзабаве перавезлі ў Віцебск. Сёння, як паведамілі ў лякарні хуткай дапамогі, яна нарадзіла здаровае дзіця. Гэта - хлопчык. Ён стаў трэцім дзіцёнкам у 24-гадовай маці. Па словах медыкаў, і парадзіха, і немаўля адчуваюць сабе добра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі